Завершыла работу журы 9-га Міжнароднага конкурсу «На сваёй зямлі»

Конкурсныя работы разглядалі 13 прафесійных мастакоў, педагогаў і мастацтвазнаўцаў з Беларусі, Расіі, Арменіі, Літвы і Малдовы. Журы працавала з 1 па 4 лютага ў адукацыйным цэнтры Беларускага зялёнага крыжа.

Сёлета на конкурс прыйшло 13 176 работ з 31 краіны: Азербайджана, Аргентыны, Арменіі, Балгарыі, Бангладэша, Беларусі, Венгрыі, Грузіі, Інданэзіі, Індыі, Ірана, Казахстана, Кітая, Кыргызстана, Латвіі, Літвы, Македоніі, Малдовы, Марока, Пакістана, Польшчы, Расіі, Румыніі, Сербіі, Славеніі, Таджыкістана, Турцыі, Узбекістана, Украіны, Харватыі і Шры-Ланкі.

Жывапіс і графіка разглядаліся асобна ў 7 узроставых групах. У кожнай групе былі вызначыны дыпламанты I, II, III ступені, дыпламанты выставы і дыпламанты конкурсу. Шмат работ было адзначана падзякамі за ўдзел у конкурсе.

На заканчэнне работы журы адбыўся круглы стол, дзе абмяркоўваліся перспектывы развіцця конкурсу, а таксама пытанні, датычныя дзіцячай і моладзевай мастацкай адукацыі.

Падрабязней пра журы…

Глядзець фотарэпартаж пра працу журы...

Вынікі 9-га Міжнароднага конкурсу жывапісу і графікі «На сваёй зямлі» будуць абвешчаны на нашам сайце цягам сакавіка 2014 года. Прапануем вам далучыцца да электроннай рассылкі праекта «На сваёй зямлі», каб атрымліць сваечасовыя паведамленні пра новую інфармацыю на сайце (для гэтага трэба даслаць запрос на адрас  This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it. ).

Адкрыццё выніковай выставы і ўзнагароджанне пераможцаў пройдзе 11 красавіка 2014 года ў Мінску. Пераможцам конкурсу, якія не здолеюць прысутнічаць на адкрыцці выставы, узнагароды будуць высланы па пошце не пазней за 1 чэрвеня 2014 года.