Пачаўся прыём работ на 9-ы Міжнародны конкурс «На сваёй зямлі»

Дарагія ўдзельнікі, мы  чакаем вашых работ! Просім усіх карыстацца звычайнай поштай ці экспрэс-службай EMS. На пасылках не ўказывайце кошт (каштоўнасць) грузу. Мы не робім мытнае афармленне, і такія працы не патрапяць на конкурс.

Прыём работ будзе доўжыцца з 1 кастрычніка да 31 снежня 2013 года. Умовы конкурсу можна паглядзець тут.

Нагадваем наш паштовы адрас:

Грамадская арганізацыя «Беларускі зялёны крыж»,
Конкурс«На сваёй зямлі»,
222 201, г. Смалявічы,
Рэспубліка Беларусь.
(Указаны адрас – поўны; работы забіраюцца арганізатарамі непасрэдна з паштовага аддзялення)

Вынікі конкурсу ў лютым 2014 году падвядзе міжнароднае журы, у склад якога ўвойдуць мастакі і педагогі з Беларусі, Украіны, Расіі і іншых краін.

Работы пераможцаў конкурсу ўвойдуць у экспазіцыю выніковай выставы і ў альбом-каталог выставачных работ «На сваёй зямлі». Мы не абмяжоўваем колькасць пераможцаў, а таму імі стануць усе працы, якія, на думку журы, вартыя быць паказанымі шырокаму колу гледачоў.

Чакаем Вашых работ і спадзяемся, што 9-ы Міжнародны конкурс жывапісу і графікі «На сваёй зямлі» падорыць нам усім новыя цудоўныя перажыванні і адкрыцці!