Выйшла кніга пра катоў з работамі пераможцаў конкурсу «На сваёй зямлі»
Работы пераможцаў Міжнароднага конкурсу жывапісу і графікі «На сваёй зямлі» сталі ілюстрацыямі дзіцячай кніжкі-раскладушкі «Разноцветно про котов». Кнігу выдала «Издательство Марины Волковой» (Чалябінск) з нагоды Дня котак, што адзначаецца па ўсім свеце 1 сакавіка. У яе ўвайшлі пасловіцы і пагаворкі пра катоў з розных краін.
Выхад кнігі быў прымеркаваны да міжнароднай Мяў-эстафеты, якую абвесцілі часопіс
«Современная библиотека» і «Издательство Марины Волковой». У Мяу-эстафеце ўзялі ўдзел больш за 200 бібліятэк з чатырох краін. Ва ўсіх бібліятэках-удзельніках эстафеты 1 сакавіка (у Сусветны дзень котак) прайшлі чытанні пра катоў.