АнонсыПапулярнае |
Міжнародны адкрыты пленэр-конкурс![]() Творчы чалавек не ведае адпачынку. Гэта падцвердзілі юныя мастакі і іх педагогі, якія прыехалі 10 чэрвеня 2026 г. у цэнтр “Экалогія і здароўе” ГА БЗК на Міжнародны адкрыты пленэр-конкурс у рамках праекта “На сваёй зямлі”. Любы мастак павінен умець засяроджвацца на аб'екце, быць назіральным і ўважлівым да дэталяў. Развіццю гэтых навыкаў садзейнічае назіранне за жывой прыродай падчас пленэрнай работы. Акрамя таго, пленэр дапамагае і ў справе экалагічнага выхавання, звяртаючы ўвагу на прыгажосць роднай прыроды, яе каштоўнасць і важнасць клопату пра яе. Менавіта на гэты быў накіраваны Міжнародны адкрыты пленэр-конкурс, у якім прынялі ўдзел дзеці з мастацкіх школ і студый Мінска і Гусева (Калінінградская вобл., Расія).
Работы ацэньваліся ў некалькіх узроставых групах і дзьвух намінацыях – "Жывапісь" і "Графіка". Графічных работ было няшмат і ўсе яны адзінадушна былі ўхвалены журы. А вось ваколг жывапісных работ было шмат спрэчак, асабліва аўтараў 11-12 гадоў. Тым не менш у кожнай рабоце члены жури змаглі знайсці нешта цікавае – дзесьці нестандартны сюжэтны ход, дзесьці ўдалую дэталь, дзесьці ўменне справіцца з аркушам. З-за таго што пленэр быў нешматлікім, усім удзельнікам дасталіся ўзнагароды – дыпломы розных ступеняў або з заахвочвальнай фармуліроўкай. Але галоўнае, што атрымалі рэбята, – гэта вопыт удзелу ў пленэры-конкурсе.
Дзень завяршыўся ўзнагароджваннем удзельнікаў пленэра-конкурса, уручэннем дыпломаў і невялікім імправізаваным канцэртам ад супрацоўнікаў цэнтра. Праект "На сваёй зямлі" абавязкова працягне практыку правядзення пазнавальных сустрэч для мастакоў – як юных, так і дарослых. Бліжэйшая – для мастакоў-педагогаў – адбудзецца з 20 па 28 чэрвеня. |