На сваёй зямлі: узнагароды трох конкурсаў былі ўручаны юным мастакам, фатографам і мульціплікатарам

Для ўдзельнікаў праекта "На сваёй зямлі" вясна звычайна час вынікаў. Менавіта ў красавіку на сайце праекта публікуюцца вынікі конкурсаў, а пераможцы атрымліваюць узнагароды за сваю творчую працу, галоўная з іх – работа ў экспазіцыі выніковай выставы конкурса жывапісу і графікі "На сваёй зямлі". 25 красавіка 2026 г. у лагеры "Экалогія і здароўе" ГА "Беларускі зялёны крыж" сабралося каля сотні гасцей – юныя мастакі, фатографы, мульціплікатары, іх родныя і сябры, – каб пабачыць выставу, насаладзіцца прыродай і, канечне, атрымаць узнагароды з рук арганізатараў, членаў журы, сяброў і партнёраў ГА БЗК.

Яскравае сонейка з самай раніцы напоўніла цэнтр цяплом, а лёгкае хваляванне гасцей дапоўніла атмосферу радастнага прадчування. Валанцёры з Мінскага сямейнага клуба дапамаглі юным аўтарам і іх блізкім зарыентавацца ў праграме дня і агледзецца ў цэнтры. Як звычайна месцам прыцягнення стала квітнеючая магнолія. Але асноўная ўвага, канечне, была нададзена выніковай выставе 21-га Міжнароднага конкурсу жывапісу і графікі, дзе можна было сфатаграфавацца са сваім малюнкам і пазнаёміцца з работамі іншых аўтараў. У адной з залаў галерэі можна было пабачыць і лепшыя работы 4-га Міжнароднага конкурсу фатаграфіі, а таксама паглядзець лепшыя мультфільмы 11-га Міжнароднага конкурсу мульціплікацыі.

Нягледзячы на прагноз, надвор'е дазволіла правесці гэтае свята дзіцячай творчасці на вуліцы. Пачалася цырымонія пад шатамі дрэўв, на жывапіснай пляцоўцы, дзе была арганізавана імправізаваная сцэна. Ва ўступным слове намеснік дырэктара арганізацыі Алена Папова, агучыла некаторыя лічбы – усего на конкурс прыйшло 6 770 работ з 24 краін, з іх 862 работы атрымалі Дыпломы розных ступеняў.

Пасле кароткага ўступу і блаславення Смалявічскага благачыннага іярэя Нікадзіма Пашкова гасцей цырымоніі павітаў дырэктар ГА БЗК Уладзімір Шаўцоў. Кажучы пра выставу і конкурс, ён адзначыў важнасць падтрымкі дзіцячай творчасці, дзіцячага погляду на навакольны свет, які часта і дарослым дапамагае лепш зразумець працэсы, якія адбываюцца на сваёй зямлі. Асаблівую ўвагу ён надаў педагогам, іх ролі ў выхаванні і станаўленні творчых, ствараючых асобаў. Падчас адкрыцця выставы юных аўтараў, іх педагогаў, родных і сяброў прывітала Пасол Швейцарскай Канфедэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Крысціна Хонэггер.

Першае ўзнагароджванне адбылося таксама на фоне свежай вясенняй зеляніны – па выніках конкурса шэсць рабят атрымалі Граматы Сінадальнага аддзела па культуры і царконыўм мастацтве Беларускай праваслаўнай церквы, яшчэ чацвёра – Дыпломы НПЦ НАН Беларуси па біярэсурсах за тэматычныя малюнкі ў намінацыі "Свет казурак вакол нас".

Узнагароды Міжнароднага праекта "На сваёй зямлі" юныя мастакі, мульціплікатары і фатографы атрымалі ўжо ў адной з выставачных залаў. Адмысловы настрой напряцігу ўсёй цырымоніі стваралі  вучні струнна-смычковага аддзялення Дзіцячай музычнай школы мастацтваў №18 г. Мінска. Дыпломы конкурсаў і падарункі ад арганізатараў і партнёраў праекта – кампаній А1 і "Мальвіна", пасольств Індыі і Казахстана ў Рэспубліцы Беларусь – дзеці атрымлівалі з рук старшыні журы мастацкага конкурса апошніх гадоў Яніны Круковіч, а таксама паслоў Індыі і Швейцарыі і прадстаўнікоў пасольств Казахстана, Велікабрытаніі і Германіі. Падчас цырымоніі ўзнагароджвання ўсе, хто быў у зале, маглі ўбачыць не толькі аўтара, але і яго работу.

Асобныя аўтары былі адзначаны таксама спецыяльным дыпломам ад Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А.К. Глебава – аднаго з вядучых навучальных устаноў Беларусі мастацкага профілю, – які ўручаецца ў рамках праекта "На сваёй зямлі" другі год запар. Прадстаўнікі каледжа выбралі для заахвочвання і падтрымкі мастацкай творчасці 3 работы юных беларускіх аўтараў.

Пакуль адны атрымлівалі ўзнагароды, іншыя маглі заняць сябе на інтэрактыўных пляцоўках – здзейсніць вандроўку ў гісторыю мастацтваў, сабраўшы карціны і назваўшы іх аўтараў, вызначыўшы, дзе праўда, а дзе выдумка ў біяграфіі мастака або ў гісторыі стварэння карціны, даведацца пра ўнікальнасць Браслаўскага края і Днепра-Сожскага міжрэчча, зведаць таямніцы траў і араматаў і скласці ўласнае аромасашэ, праверыць свае веды ў галіне біялогіі і стварыць "зялёную" карціну, станцаваць пад музыку розных краін і часоў, а таксама падсілкавацца дамашнімі пірагамі ў "Чайным доміку". Педагогі ў гэты час змаглі абмеркаваць вынікі і перспектывы праекта разам з яго каардынатарам Наталляй Святкінай.

Напоўненныя радосцю і яркімі ўражаннямі госці раз'язджаліся дадому, а арганізатары ўжо пачалі планаваць наступны год Міжнароднага мастацкага праекта "На сваёй зямлі".

Глядець фотарэпартаж