АнонсыПапулярнае |
Анлайн-сустрэча з членамі журы конкурсаў міжнароднага праекта «На сваёй зямлі» 2022 года
Па аб'ектыўных прычынах немагчыма асабістая прысутнасць прадстаўнікоў многіх краін, партнёраў і сяброў праекта на нашых мерапрыемствах. Гэта прывяло да некаторых зменаў у форме правядзення міжнароднага журы мастацкага конкурсу і канферэнцыі. 3 лютага, пасля заканчэння працы журы, запрашаем вас да ўдзелу ў анлайн-сустрэчах з членамі журы конкурсаў, дзе яны падзеляцца сваімі ўражаннямі, разважаннямі і адкрыццямі, а вы зможаце задаць пытанні, якія вас цікавяць: - 14:30 – сустрэча з членамі журы мастацкага конкурсу. На гэтай сустрэчы арганізатары таксама раскажуць аб этапах працы міжнароднага журы (вочная і дыстанцыйная праца журы) і выніковай канферэнцыі 28 красавіка 2022 г.; - 16:00 – сустрэча з членамі журы мультыплікацыйнага конкурсу. Інфармацыю пра журы конкурсаў можна знайсці на сайце праекта http://children-art.org. Вынікі конкурсаў будуць размешчаны ў красавіку. Просім жадаючых паўдзельнічаць у анлайн-сустрэчы да 2 лютага 2022 года зарэгістравацца па спасылцы. Для ангельскамоўных удзельнікаў конкурсаў на нашым сайце будзе размешчаны відэазапіс сустрэч з субтытрамі на англійскай мове. Для атрымання дадатковай інфармацыі пішыце нам на адрас: This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it. . |