Выстава і ўзнагароджванне ўдзельнікаў конкурсу "На сваёй зямлі"

Шаноўныя ўдзельнікі конкурсу «На сваёй зямлі»! Шчыра дзякуем вам за актыўны ўдзел у конкурсе! Нягледзячы на ўсе нечаканасці, якія прынёс нам мінулы год і працягвае прыносіць гэты, конкурс адбыўся! І мы рады прадставіць шырокаму колу сяброў цудоўную выставу дзіцячых малюнкаў!

Гэтым годам мы вырашылі змяніць наш традыцыйны фармат адкрыцця выставы і цырымоніі ўзнагароджвання пераможцаў і правесці кожнае з гэтых мерапрыемстваў паасобку.

14 мая ў 11:00 адбудзецца анлайн-прэзентацыя выставы работ Лаўрэатаў з медалём і знаёмства са школамі і студыямі, адкуль прыйшлі гэтыя работы. Мерапрыемства будзе праходзіць на базе платформы Zoom. Патрэбна папярэдняя рэгістрацыя.

Запоўніць рэгістрацыйную форму

19 чэрвеня ў 11:00 адбудзецца вочнае ўрачыстае ўзнагароджванне пераможцаў конкурсу з Беларусі (таму як прыезд удзельнікаў з іншых краін пакуль немагчымы). Гэтым разам выстава і ўзнагароджванне будуць праводзіцца на базе адукацыйнага цэнтра ГА БЗК у Смалявіцкім раёне. Юныя мастакі пабываюць там, куды кожны год прыходзяць работы іх аднагодак з розных краін свету, дзе потым мастакі і педагогі з розных краін разглядаюць і ацэнвацюць іх, і ў выніку нараджаецца цуд – выстава! Юные мастакі пабачаць свае работы, атрымаюць дыпломы, пазнаёмяцца адзін з адным, прымуць ўдзел у майстар-класах, створаць новыя шэдэўры і спазнаюць шмат цікавага. Для ўдзелу таксама патрэбна папярэдняя рэгістрацыя.

Запоўніць рэгістрацыйную форму

За дадатковай інфармацыяй звяртайцеся на эл. пошту  This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it. або па тэл. +375296277923, +375297049232 (Viber) Юлія Русланаўна Жукоўская.