АнонсыПапулярнае |
Журы 16-га Міжнароднага конкурсу жывапісу і графікі «На сваёй зямлі» вызначыла пераможцаў
У гэтым годзе ў конкурсе прынялі ўдзел 7 070 работ з 25 краін свету: Беларусь, Балгарыя, Венгрыя, Германія, Інданэзія, Казахстан, Кітай, Латвія, Літва, Малдова, Польшча, Расія, Румынія, Сербія, Славакія, Славенія, Тайвань, Тайланд, Турцыя, Узбекістан, Украіна, Харватыя, Чэхія, Шры-Ланка, Паўднёвая Карэя. Жывапісь і графіка разглядаліся пасобку ў 7 узроставых катэгорыях. У кожнай групе журы вызначыла прызёраў, лаўрэатаў і і дыпламантаў конкурсу. Вынікі 16-га Міжнароднага конкурсу жывапісу і графікі «На сваёй зямлі» будуць апублікаваныя на нашым сайце у сакавіку 2021 года. Прапануем вам падпісацца на электронную рассылку праекта «На сваёй зямлі», каб атрымліваць своечасовыя паведамленні пра новую інфармацыю на сайце (для гэтага трэба даслаць запыт на адрас This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it. ). Адкрыццё выніковай выставы і ўзнагароджванне пераможцаў адбудзецца ў Мінску ў красавіку 2021 года. Пераможцам, якія не змогуць быць на адкрыцці выставы, узнагароды будуць адпраўлены поштай да 1 жніўня 2021 года. |