Творчая выстава "Пленэрныя творы" (Азербайджан)

Саюз мастакоў Азербайджана, Азербайджанская дзяржаўная мастацкая галерэя, Міжнародная акварэльная галерэя "Хатаі" і Хатаінскі цэнтр мастацтваў запрашаюць мастакоў старэйшых за 18 гадоў прыняць удзел у праекце "Пленэрныя творы".

Праект накіраваны на развіццё ў прафесійных мастакоў навыкаў непасрэднага вывучэння натуры і больш поўнага адлюстравання яго рэальнага вобраза ў творах мастацтва.

Для ўдзелу неабходна даслаць заяўку на электронны адрас  This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it. , прыклаўшы фотаздымак работы з пазначэннем яе назвы, памера і тэхнікі выканання, прозвішча і імя аўтара, даты нараджэння і кантактных даных.

Тэматыка і тэхніка выканання работ неабмежаваныя. Кожны аўтар можа прадставіць да трох твораў памерам не больш за 35х55 см. У выставе таксама могуць прыняць удзел замежныя мастацкі.

Узрост удзельнікаў - старэйшыя за 18 гадоў.

Тэрмін падачы заявак - да 25 верасня 2026 г.

Па выніках адбору 100 твораў будуць прадстаўлены на выставе. Таксама будзе падрыхтаваны анлайн-каталог. Пасля завершэння выставы ўсе работы будуць вернуты аўтарам.

Дзесяць мастакоў, чыі творы будуць прызнаны лепшымі, атрымаюць запрашэнне ў спецыяльны эцюдны тур. Усім удзельнікам, чыі работы войдуць у экспазіцыю, будуць уручаны сертыфікаты.

Удзел у выставе бясплатны.

Дадатковая інфармацыя - па тэлефоне і WhatsApp: +994 51 310 74 01.

Праект рэалізуецца Саюзам мастакоў Азербайджана, Азербайджанскай дзяржаўнай мастацкай галерэяй, Міжнароднай акварэльнай галерэяй "Хатаі" і Хатаінскім цэнтрам мастацтваў пры падтрымцы Азербайджанскай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, ЗАТ "Азербайджанскае тэлебачанне і радыёвяшчанне", Выканаўчай ўлады Хатаінскага раёна і Саюза мастакоў Нахчыванскай Аўтаномнай Рэспублікі.