АнонсыПапулярнае |
III Міжнародная канферэнцыя мастакоў-педагогаў прайшла 8-10 лютага ў Мінску
Двухдзёная праграма канферэнцыі складалася з дакладаў, прысвечаных сучаснай мастацкай адукацыі, выкладанню кампазіцыі ў мастацкіх школах, сучасным музейным праектам, міжнародным мастацкім конкурсам. Адбыліся таксама прэзентацыі мастацкіх навучальных устаноў з розных краін. Адным з найбольш дыскуссійных стаў даклад мастачкі і сябра журы жюри VII Міжнароднага конкурсу жывапісу і графікі “На сваёй зямлі” Магі Баціашвілі пра грузінскую сучасную адукацыю дзяцей і моладзі, у якім яна прадставіла работы і дыпломныя праекты студэнтаў Мастацкай акадэміі імя А. Кутаталадзэ ў Тбілісі. У межах канферэнцыі ў галерэі Рэспубліканскага экалагічнага цэнтра дзяцей і юнацтва адкрылася выстава мастакоў-педагогаў з Беларусі, Расіі і Украіны. У экспазіцыі былі прадстаўлены графічныя, жывапісныя і дэкаратыўныя работы педагогаў дзіцячай мастацкай школы г.Гродна Алены КУЗНЯЦОВАЙ і Вікторыі ІЛЛІНОЙ, выкладчыцы Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Алы КЕЙГЕ (г.Мінск), педагога Сенненскай сярэдняй школы №1 імя З.І. Азгура Ірыны КУЧКО (г.Сянно, Віцебская вобласць), кіраўніка дзіцяча-моладзевага цэнтра “Барвы Украіны” Святланы ЦЯЛЕЦ (г.Вінніца), педагога Гатчынскай дзіцячай мастацкай школы Марыны ФАЗАНАВАЙ (г.Гатчына, Ленінградская вобласць). Марына Фазанава побач са сваімі творчымі работамі прадставіла работы сваіх вучняў, што дапоўнілі і праілюстравалі яе даклад на канферэнцыі, прысвечаны шматфігурнай кампазіцыі. У дадатковы дзень канферэнцыі 10 лютага ўдзельнікі наведалі Дзяржаўны мастацкі каледж імя А.К. Глебава, а таксама выставы ў галерэях і музеях Мінска. |