АнонсыПапулярнае |
Завершыла работу журы VII Міжнароднага конкурсу жывапісу і графікі "На сваёй зямлі"
Работы разглядаліся ў 7 узроставых групах, у кожнай з якіх журы вызначыла дыпламантаў I, II, III ступені, дыпламантаў выставы і дыпламантаў конкурсу. Таксама вялікая колькасць работ была адзначана падзякамі за ўдзел у конкурсе. На заканчэнне работы журы адбыўся круглы стол, на якім абмяркоўваліся пытанні развіцця конкурсу. У склад журы ўвайшлі 11 прафесійных мастакоў і педагогаў з Беларусі, Расіі, Украіны і Грузіі. Пазнаёміцца з журы і з творчымі работамі некаторых з іх вы маеце магчымасць тут. Таксама ў бліжэйшы час на сайце з’явяцца інтэрв’ю, з якіх вы даведаецеся меркаванне кожнага з іх пра конкурс і конкурсныя работы. Вынікі VII Міжнароднага конкурсу жывапісу і графікі "На сваёй зямлі" будуць апублікаваныя на нашам сайце ў сакавіку. Удзельнікам конкурсу, якія падпісаліся на электронную рассылку, мы паведамім пра гэта па электроннай пошце. Выніковая выстава адкрыецца 19 красавіка ў Мінску у мастацкай галерэі "Універсітэт культуры" і ў выставачнай зале Рэспубліканскага экалагічнага цэнтра дзяцей і юнацтва. У экспазіцыю ўвойдуць усе работы, узнагароджаныя Дыпломамі I, II, III ступені і Дыпломамі ўдзельніка выставы. Разам з адкрыццём выставы адбудзецца цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу. МЫ БУДЗЕМ ВЕЛЬМІ РАДЫЯ БАЧЫЦЬ ЎСІХ НА АДКРЫЦЦІ ВЫСТАВЫ!
Калі вы маеце намер прыехаць, калі ласка, паведамце нам загадзя па тэлефоне +375 29 627 79 23 ці па электроннай пошце This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it. (Юлія Русланаўна Серада).
Пераможцам конкурсу, якія не будуць прысутнічаць на адкрыцці выставы, узнагароды будуць адпраўлены поштай да 1 чэрвеня 2012 года. |