АнонсыПапулярнае |
Адбылася трэцяя творчая майстэрня праекта “Перазоў стагоддзяў: 1812 – 2012”
Гэтым разам для ўдзельнікаў праекта прайшлі:
Таксама адбылася сустрэча з кіраўніком групы скульптараў Алесем ШАЦІЛАМ, на якой ён пазначыў падыход сваёй групы да работы над тэмай праекта, апісаў найбольш цікавыя ідэі работ, што ўзніклі ў яго групе, а таксама распавёў, чаму гэтая тэма асабіста яго зацікавіла. Наступная творчая майстэрня пройдзе 3-4 сакавіка 2012 года.
Творчыя майстэрні ў межах праекта “Перазоў стагоддзяў: 1812 – 2012” маюць на мэце дапамагчы маладым мастакам і скульптарам паглыбіцца ў тэму праекта і распрацаваць уласныя творчыя работы, якія потым змогуць прэтэндаваць на ўдзел у Міжнароднай выставе жывапісу, графікі і скульптуры, прысвечанай падзеям 1812 года на беларускіх землях. |