Члены вочнага журы 17-га Міжнароднага конкурсу жывапісу і графікі «На сваёй зямлі» адабралі патэнцыйных пераможцаў

На мінулым тыдні, з 1 па 3 лютага, у адукацыйным цэнтры грамадскай арганізацыі «Беларускі Зялёны Крыж» 10 прафесійных мастакоў, педагогаў і мастацтвазнаўцаў з Беларусі і Расіі разглядалі работы, якія прыйшлі на конкурс.

Сёлета ўдзельнікі даслалі 7 091 працу з 22 краін свету: Аргенціны, Беларусі, Балгарыі, Венгрыі, Індыі, Казахстана, Кітая, Кыргызстана, Латвіі, Літвы, Малдовы, Польшчы, Расіі, Румыніі, ЗША, Сербіі, Славеніі, Тайваня, Турцыі, Украіны, Чэхіі і Шры-Ланкі.

Журы з Беларусі і Расіі адабралі патэнцыяльных прызёраў, лаўрэатаў і дыпламантаў конкурсу ў 7 узроставых катэгорыях. Далей, з 15 лютага па 1 сакавіка, у дыстанцыйным фармаце працу працягнуць члены міжнароднага журы. Вынікі 17-га Міжнароднага конкурсу жывапісу і графікі «На сваёй зямлі» будуць апублікаваны на нашым сайце ў сакавіку.